У цэнтры Гомеля адбылася фотасесія ў жанры "ню" (фота)
Зладзіў яе мінскі фатограф Аляксандр Дзмітровіч прыкладна а пятай гадзіне раніцы ў панядзелак.
Як паведамляе сайт odsgomel.org, Дзмітровіч правёў у Гомелі 15-17 чэрвеня вялікую колькасць фотасесій у жанры "ню". Яны ладзіліся ў тых месцах, дзе аголеных дзяўчат звычайна не здымаюць, кажа фатограф.
Акрамя таго, Аляксандр і яго спадарожнікі падбіралі месца для беларускага фотазлёту. Ён пройдзе ў Гомелі 29 чэрвеня.
Фота з сацыяльных сетак