Міліцыя падлічыла беларускіх прастытутак — у спісе 3 тысячы жанчын
Міліцыя стварыла банк дадзеных жанчын, якія займаюцца прастытуцыяй. У ім больш за 3 тысячы прозвішчаў.
Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў начальніка ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Сяргей Калтун, інфармуе “Інтэрфакс”. Паводле яго слоў, цяпер міліцыя ініцыюе ўзмацненне адказнасці за заняцце прастытуцыяй.
Плануецца ўвесці адміністрацыйны арышт. Як адзначыў Калтун, такія захады прапаноўваюцца "у выхаваўчых мэтах — чалавек павінен адсядзець і падумаць".