Міліцыя прыйдзе на апошні званок ва ўсе беларускія школы

Свята з выпускнікамі падзеляць супрацоўнікі МУС / school11.by
Свята з выпускнікамі падзеляць супрацоўнікі МУС / school11.by

На апошні званок 30 траўня ў кожную школу прыйдзе міліцыя, кажа начальнік ГУБАЗ МУС Аляксандр Купчэня.

Для забеспячэння бяспекі і папярэджання рознага роду супрацьпраўных праяў у кожнай школе будуць знаходзіцца супрацоўнікі міліцыі, а на прылеглай тэрыторыі групы хуткага рэагавання. Таксама ў навучальных установах будзе ўзмоцнены прапускны рэжым. Да навучальным установам будуць набліжаны экіпажы патрульнай службы ДАІ.

Чаму ў мінулыя гады такіх мер не прымалася, Аляксандр Купчэня не распавёў.

Раней Школьніца ў Дагестане на лінейцы сказала: "Свабоду Украіне! Пуцін-чорт". Дзяўчыне давялося прасіць прабачэння на камеру. Яе выказванне расцанілі як супрацьпраўнае дзеянне і склалі адміністрацыйны пратакол.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі