Міліцыя шукае мужчыну за "асабліва цяжкае злачынства" ў Мачулішчах — NEXTA
![Міліцэйская арыенціроўка / t.me/nexta_tv](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/ma4uli-2702-1.jpg.webp?itok=A6kDM58_)
Міліцэйская арыенціроўка / t.me/nexta_tv
Райаддзелы міліцыі і ратавальнікаў атрымалі арыенціроўку на мужчыну, які, нібыта, "здзейсніў асабліва цяжкае злачынства ў г.п. Мачулішчы". Пра гэта піша тэлеграм-канал NEXTA са спасылкай на не звязаныя паміж сабой крыніцы ў Беларусі.
У дакуменце паведамляецца, што інцыдэнт, за які шукаюць мужчыну, здарыўся 26 лютага.
"УУС Мінскага райвыканкама за ўчыненне 26.02.2023 асабліва цяжкага злачынства ў г.п. Мачулішчы Мінскага раёна адшукваецца Швец Мікалай Уладзіміравіч, 05.04.1993 года нараджэння, ураджэнец Рэспублікі Крым. Злачынец перасоўваецца на аўтамашыне маркі "Дэу Нубіра" рэгістрацыйны знак 5КСТ5513", — гаворыцца ў арыенціроўцы.
Пакуль невядома, ці мае вышук гэтага мужчыны дачыненне да выбуху на аэрадроме ў Мачулішчах, які здарыўся 26 лютага.
Як паведамлялася раней, зранку 26 лютага на аэрадроме ў Мачулішчах чулі выбухі. Потым з'явіліся звесткі, што быў пашкоджаны расійскі самалёт А-50. Прадстаўнік аб'яднання ByPol Аляксандраў Азараў заявіў, што яго атакавалі беларускія партызаны з дапамогай дронаў. Беларускія ўлады пакуль ніяк не пракаментавалі гэтую інфармацыю.
У каментары сайту "Зеркало" Аляксандр Азараў заявіў, што гэты малады чалавек не мае дачынення да выбуху ў Мачулішчах. На яго думку, гэта выпадковы мінак: "Выпадкова праходзіў па вуліцы, і вось яны яго падазраюць".
![Міліцыя шукае мужчыну за "асабліва цяжкае злачынства" ў Мачулішчах — NEXTA](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/ma4uli-2702-2.png.webp?itok=rw2KGmTt)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.