Міліцыянт прыстрэліў сабаку, які кідаўся на людзей
Маладзечанскія міліцыянты 17 лютага атрымалі паведамленне ад жыхаркі вёскі Дзякшняны, што суседскі сабака кідаецца на людзей.
На месца здарэння прыбыў намеснік начальніка Радашковіцкага аддзела міліцыі, паведамляе БелаПАН. Каб абясшкодзіць азіяцкую аўчарку, якая пагражала жыццю і здароўю людзей, ён скарыстаў пісталет Макарава. Адзіным стрэлам ён забіў сабаку.
На гаспадара сабакі, непрацуючага 54-гадовага мясцовага жыхара, склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў утрымання хатніх жывёл.
Фота — marta-club.ru