Міліцыянты не знайшлі ў Някляева наркотыкаў, але ўзялі пачытаць прэсу

Сустрэчу ў Мазыры з прыхільнікамі паэта і лідэра грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Уладзіміра Някляева нечакана перапынілі мясцовыя міліцыянты – шукалі наркотыкі. Як паведаміў Еўрарадыё сам паэт, наведаць прыватны дом, дзе праходзіла сустрэча, ахоўнікаў парадку прымусіла тэлефанаванне ананіма. Уладзімір Някляеў: “Звычайная рэч - ім патэлефанавалі і сказалі, што сабраліся людзі, якія наколатыя, напітыя і ў іх там цэлая хата наркаты і патронаў”.

Праўда, кажа нічога не такога знайшлі. Акрамя некалькіх асобнікаў “Народнай волі” і “Нашай Нівы”, якія “ўзялі пачытаць”.

Уладзімір Някляеў: “Знайшлі толькі “апазіцыйныя” выданні,якія зарэгістраваныя і маюць права быць у кожнай хаце. Некалькі асобнікаў “Народнай волі” і “Нашай Нівы”. І з гэтым яны пайшлі да сябе ў пастарунак. А мы пайшлі і ўсклалі кветкі да помніка ахвярам Чарнобыля”.

Але перш чым людзям дазволілі некуды ісці, ва ўсіх сабралі пашпарты і перапісалі звесткі. Як адзначыў Някляеў, наркотыкі міліцыянты шукалі самастойна, без дапамогі вышуковай сабакі. Альбо, кажа, у іх саміх добры нюх, альбо сабака проста ў гэты дзень быў выходны.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, у Мазыр Уладзімір Някляеў прыехаў на сустрэчу з аднадумцамі і прыхільнікамі, наведаўшы па дарозе Брагін, Хойнікі. Падчас усёй паездкі яго здымалі невядомыя людзі ў цывільным на відэа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі