Міліцыянты ў цывільным будуць паляваць на гандляроў піратэхнікай (відэа)
У Мінску ўзмацняюць кантроль за незаконным абаротам піратэхнічнай прадукцыі.
Рэйдавыя праверкі запланаваныя ва ўсіх гандлёвых кропках сталіцы, у тым ліку на буйных рынках. Пры гэтым праваахоўнікі будуць дзейнічаць як у форме, так і ў цывільнай вопратцы.
У традыцыйнай "навагодняй" аперацыі, якая працягнецца да 9 студзеня 2014-га, возьмуць удзел таксама падаткавікі і выратавальнікі, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі.
Фота — bymedia.net