Мілінкевічу даслалі ліст з ЕГУ: ён прайграў, рэктарам стаў амерыканец Полік

Пра гэта Аляксандр Мілінкевіч паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, 8 красавіка.

“Атрымаў афіцыйны ліст па выніках выбараў рэктара ЕГУ. Рыса. Зычу ЕГУ поспехаў. А першы Беларускі нацыянальны універсітэт усё роўна будзе! Важна, каб хутчэй”, -- напісаў лідар Руху “За свабоду”.

“Паважаны Доктар Мілінкевіч! Мы пішам, каб вы ведалі, што на адпаведных нарадах на мінулым тыдні Кіруючы Савет ЕГУ рэкамендаваў і GAPO пацвердзіла прызначэнне д-р Дэвіда Поліка (Dr. David  Pollick) у якасці новага рэктара ЕГУ. Афіцыйную аб'яву аб гэтым прызначэнні ў універсітэце будзе зроюлена ў хуткім часе, але мы б хацелі, каб вы пачулі ад нас аб прынятым рашэнні”, -- гаворыцца ў лісце.



Ліст падпісалі старшыня Кіруючага Савета ЕГУ Даніэль Таршыс (Daniel Tarschys) і яго намеснік Дэн Дэвідсан (Dan Davidson).

Між тым, як раней паведамляла Еўрарадыё, што верагодны рэктар Дэвід Полік адмовіўся займаць гэтую пасаду. Прычына — невысокі заробак. Абвергнуць ці пацвердзіць Еўрарадыё адмову амерыканца кіраваць універсітэтам у адміністрацыі ЕГУ не захацелі і паабяцалі ўвечары апублікаваць дакладныя вынікі выбараў. Адзначылі толькі, што зараз часовы рэктар Дэвід Полік знаходзіцца ў адпачынку.

Нагадаем, у выбарах рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ўдзельнічалі прафесарка Таццяна Шчытцова, палітык і грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч і часова выконваючы абавязкі рэктара Дэвід Полік. 
 

Фота: Змітра Лукашука

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі