Мільярд зямлян могуць стаць "кліматычнымі мігрантамі"

Мільярд зямлян могуць стаць "кліматычнымі мігрантамі"

Мільярд зямлян могуць стаць "кліматычнымі мігрантамі" ужо ў бліжэйшыя паўстагоддзя. Калі не будзе глабальных перамен у барацьбе з пацяпленнем, паведамляе meduza.io тэзісы аднаго з апошніх даследаванняў навукоўцаў. З яго вынікае, што павышэнне сярэднегадавой тэмпературы на нашай планеце толькі на адзін градус паставіць мільярд чалавек перад выбарам: адаптавацца да новых умоў ці міграваць, каб па-ранейшаму мець камфортныя ўмовы для жыцця і працы.

Навукоўцы аналізавалі сітуацыю на Зямлі на працягу апошніх шасці тысяч гадоў. Як вядома, клімат на планеце мяняўся і раней — сотні тысяч гадоў таму. Але сучасная кліматычная эпоха мае свае асаблівасці — тэмпература павышаецца незвычайна хутка. За апошнія 140 гадоў яна вырасла на адзін градус, а гэта вельмі шмат. Якія наступствы? Таянне ледзянога покрыва, павышэнне ўзроўню сусветнага акіяну,  стыхійныя бедствы — экстрэмальныя з'явы надвор'я.

Дагэтуль няма адзінай пазіцыі ў справе падліку колькасць зямлян, якім можа спатрэбіцца перасяленне ў выпадку пацяплення. Яны вагаюцца ад дзясяткаў да соцень мільёнаў чалавек. Пра мільярд заявіла міжнародная група антраполагаў пад кіраўніцтвам Мартэна Шэфера. Яны вызначылі найбольш камфортныя і прадуктыўныя для чалавека зоны пражывання і тое, як на іх паўплываюць змены клімату. Даследаванне абапіралася на гістарычную базу даных, сабраную нідэрландскімі эколагамі — пра насельніцтва і сельскую гаспадарку Зямлі на працягу 12 тысяч гадоў.  

Атрымліваецца, што ўжо шэсць тысяч гадоў большасць зямлян жыве на вузкай кліматычнай паласе, дзе сярэднягадавая тэмпература складае 11-15 градусаў.  Іншы камфортны тэмпературны рэжым — 20-25 градусаў, ён адносіцца да паўднёвай Азіі. У іншых рэгіёнах людзей жыве істотна менш. Даследчыкі стварылі мадэль, якая паказвае, як будзе змяняцца размеркаванне людзей на Зямлі на працягу паўстагоддзя (калі захаваюцца і тэмпы росту насельніцтва, і тэмпературныя тэндэнцыі, і кліматычная палітыка ў сусветным маштабе). У бліжэйшыя 50 гадоў 1-3,5 млрд чалавек могуць аказацца ў раёнах, дзе сярэднегадавая тэмпература вышэйшая за 29 градусаў. Цяпер такі клімат назіраецца на 0,8% паверхні планеты (напрыклад, у раёне Сахары). Але да 2070 года ён можа распаўсюдзіцца ўжо на 19% тэрыторый. Тады і можа пачацца міграцыя.

Некаторыя эксперты лічаць, што гэты сцэнар занадта песімістычны. Група Шэфера падкрэслівае, што іх прагноз не прадказанне, а хутчэй папярэджанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі