Мінабароны: мы не дадзім апаганьваць нашы помнікі, запалохваць грамадзян

Вайскоўцы каля Стэлы / Еўрарадыё
Вайскоўцы каля Стэлы / Еўрарадыё

Ва Узброеных Сілах пачаўся чарговы этап праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, паведамляе Тэлеграм-канал Мінабароны. 

Праверка носіць комплексны характар. Састаў воінскіх частак, якія прыцягваюцца да яе, будзе нарошчвацца. Войскам трэба будзе выйсці на палігоны і адпрацаваць вучэбна-баявыя задачы, — каментуе начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч.

Праверку баявой гатоўнасці Мінабароны тлумачыць тым, "што адбываецца ў краіне і вакол яе". Армія, гаворыцца ў паведамленні ведамства, "будзе забяспечваць ваенную бяспеку дзяржавы, грамадства і кожнага асобнага грамадзяніна, які хоча мірна жыць і працаваць у Беларусі".

Мы не дадзім апаганьваць нашы помнікі, разбурыць сістэму адукацыі, запалохваць грамадзян, паралізаваць транспартныя камунікацыі, падмяніць маральныя каштоўнасці беларускай моладзі. Войска катэгарычна гэтага не прымае і гатовае абараніць сваю краіну і ад гэтых пагроз, — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Мінабароны прыводзіць у баявую гатоўнасць танкавы батальён 11-й асобнай механізаваны брыгады. Гэта прадугледжвае заклік мабілізацыйных рэсурсаў. Усяго плануецца прызваць з запасу звыш 140 ваеннаабавязаных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі