Мінабароны патлумачыла, куды адправілі расійскія танкі з Падмаскоўя

Мінабароны патлумачыла, куды адправілі расійскія танкі з Падмаскоўя

Расійская танкавая дывізія з Падмаскоўя, паднятая па трывозе 14 верасня, будзе адпрацоўваць праграму вучэнняў "Захад-2017" на палігонах Расіі. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Беларусі Уладзімір Макараў, піша tut.by.

Раней на сайце Мінабароны Расіі з'явілася афіцыйнае паведамленне, што танкавая дывізія адпраўляецца на палігоны Беларусі. Беларускія вайскоўцы выступілі з абвяржэннем гэтай заявы і паведамілі пра кансультацыі з расійскімі калегамі. Па выніках гэтых кансультацыяў Макараў паведаміў: "Яны будуць адпрацоўваць праграму баявых дзеянняў на трох расійскіх палігонах, задзейнічаных у рамках вучэнняў. Ні Беларусі, ні іншым дзяржавам гэта не нясе ніякай небяспекі".

Ён не выключыў, што інфармацыя на сайце Мінабароны Расіі з'явілася памылкова.

Тым часам грамадскія актывісты скіраваліся ў бок Оршы, каб адсочваць рух расійскіх танкавых калонаў. Заклік да гэтага размясціў у Фэйсбуку Павел Севярынец

Паводле папярэдніх звестак, усе расійскія ваенныя разам з тэхнікай і узбраеннямі пакінуць тэрыторыю Беларусі да 30 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі