Мінадукацыі Польшчы: Школьная форма гэта задорага для польскіх бацькоў
У Польшчы ад абавязковай школьнай формы адмовіліся, каб вучні не былі падобныя адно да аднаго, а ў Літве і Латвіі палічылі яе савецкімі перажыткамі.
Абавязковая школьная форма можа з’явіцца ў Беларусі як для вучняў, так і для настаўнікаў. Але не раней чым праз год. Цяпер гэта пытанне шырока абмяркоўваецца дэпутатамі. Як распавёў Еўрарадыё старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі Ўладзімір Здановіч, пакуль такая норма ў праект адукацыйнага кодэкса не ўносілася.
Ўладзімір Здановіч: “На гэты момант у дадзеным праекце кодэксу няма аніводнага радка, які б датычыўся абавязковай школьнай формы для вучняў і, вядома, для настаўнікаў. Гэта проста тэма, якая патрабуе абмеркавання, таму яна і паўстала. Я не магу даць стоадсоткавай гарантыі, што яна з’явіцца ў законапраекце — для гэтага трэба пачуць меркаванні тых, каго гэта датычыцца”.
Дэпутат спадзяецца на шырокае грамадскае абмеркаванне гэтага пытання. Паводле яго слоў, частка людзей, з якімі ён сустракаўся, не супраць таго, каб была адзіная форма, а некаторыя ўспрымаюць гэта ў штыкі.
Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці носяць школьную форму вучні нашых еўрапейскіх суседзяў.
Напрыклад, у Польшчы форму адмянілі 3 гады таму. Па словах прэс-сакратара польскага Міністэрства адукацыі Бажэны Скамароўскай, дыскусія аб адмене цягнулася вельмі доўга. Урэшце вырашылі, што нельга ўсіх вучняў апранаць аднолькава. Тым больш, што і бацькі шмат наракалі на дарагоўлю такой дзіцячай вопраткі. Сёння школьную форму польскія вучні апранаюць па ўласным жаданні.
Бажэна Скамароўская: “Калі ў дадзенай школе і дырэкцыя, і педагагічная рада, і бацькоўская рада вырашаць, што трэба насіць школьную форму, то толькі тады гэта абавязкова. Ніякіх загадаў зверху ў нас няма”.
Як правіла польскія школы замест формы вырабляюць для сваіх вучняў майкі, бейсболкі ды значкі з эмблемай навучальнай установы. Насіць іх не абавязкова, але пажадана.
У Літве пра школьную форму забыліся ўжо даўно. Прэс-сакратар Мінадукацыі гэтай краіны Элона Багданавічэня нават здзівілася нашаму пытанню. Паводле яе слоў, абавязковую школьную форму адмянілі яшчэ ў 1989 годзе, за год да выхаду краіны з СССР. Ад тых часоў кожная школа разам з бацькамі, настаўнікамі ды адміністрацыяй сама вырашае — ці патрэбная форма і як яна павінна выглядаць.
Элона Багданавічэня: “Гэта вырашае такі камітэт, у які уваходзяць настаўнікі, вучні і таксама іх бацькі”.
Латвійскія дзеці апранаюць форму толькі ў некаторых прыватных школах. І толькі са згоды саміх вучняў і іх бацькоў, распавялі Еўрарадыё ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Прэс-сакратар: “У Латвіі няма абавязку насіць форму, але ёсць некаторыя школы, у якіх вучні яе носяць. Ёсць такія школы, але зараз трэба дамаўляцца са школьнікамі ды іх бацькамі”.
Латвія развіталася з формай адразу з выхадам краіны з Савецкага саюзу. З тых часоў пытанне аб яе ўвядзенні больш не ўздымалася.
Фота: www.bel.ru