Мінчанка ў неадэкватным стане зачынілася ў кватэры з малымі дзецьмі

У Мінску 34-гадовая жанчына ў неадэкватным стане зачынілася ў кватэры з малымі дзецьмі. Здарэнне адбылося каля 15-й гадзіны ў нядзелю, 5 ліпеня, у шматпавярховіку на вуліцы Грушаўская. Як паведамляе прэс-служба МНС, жанчына знаходзіцца ў адпачынку па дагляду за дзецьмі. З ёй былі дзеці 2012 і 2015 гадоў нараджэння.

На месца прыехалі міліцыянеры і медыкі. Хто іх выклікаў і якія дзеянні жанчыны выклікалі трывогу, пакуль невядома. Кватэру, якую жанчына арэндавала, давялося ўскрываць ратавальнікам. Іншыя падрабязнасці стануць вядомыя пазней.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі