Мінчук распыліў у кавярні газавы балончык
У міліцыю паступіла паведамленне, што ў адной з мінскіх кавярняў невядомыя распылілі пярцовы балончык.
Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, міліцыянты затрымалі 27-гадовага мінчаніна, які распыліў газ.
Выявілася, што мужчына адпачываў у кавярні з сваімі знаёмымі. У нейкі момант паміж імі пачаўся канфлікт, падчас якога мінчук і распыліў пярцовы балончык. Пасля гэтага ўся кампанія хуценька пакінула кавярню.
На мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.