Мінчука, які падарваў міліцэйскі аўтамабіль, узялі пад варту

Мінчука, які падарваў міліцэйскі аўтамабіль, узялі пад варту

Генпракуратура дала санкцыю на заключэнне пад варту 45-гадовага мінчука, якога падазраюць у тэрарызме, а таксама пашкоджанні маёмасці агульнанебяспечным спосабам, паведамляе сайт ведамства.

Як паведамляецца, 8 студзеня ён усталяваў выбуховую прыладу пад кузавам міліцэйскага аўтамабіля Geely Emgrand X7 каля будынка УУС Цэнтральнага раёна Мінска. Выбух пашкодзіў машыну. 

Таксама мінчук, паводле афіцыйных паведамленняў, падарваў шапікі "Табакерка" каля дома 91 па вул. Старавіленскі тракт у Мінску ў кастрычніку 2020-га і 13 студзеня 2022 года.

Яго крымінальную справу расследуе Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Раней паведамлялася, што гэта беспрацоўны. У яго дома пры ператрусе нібыта знайшлі яшчэ пяць выбуховых прыладаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі