Мінфін рыхтуе другі пакет мер па падтрымцы бізнесу і прадпрыемстваў

Мінфін рыхтуе другі пакет мер па падтрымцы бізнесу і прадпрыемстваў

Міністэрства фінансаў рыхтуе другі пакет мер па падтрымцы бізнесу і прадпрыемстваў. Пра гэта заявіў кіраўнік ведамства Максім Ермаловіч

Каб захаваць золатавалютныя рэзервы краіны падчас крызісу, выкліканага каранавірусам, Мінфін супрацоўнічае з міжнароднымі арганізацыямі, Еўракамісіяй і банкамі развіцця. 

"Дзякуючы таму, што мы сфармавалі падушку бяспекі, мы можам паўнавартасна супрацьстаяць гэтым негатыўным наступствам. І сёння дастаткова рэсурсаў, каб забяспечваць фінансаванне ўсіх расходаў бюджэту, звязаных з процідзеяннем пандэміі. Мы гэта робім", — перадае тэлеканал АНТ словы міністра фінансаў.

Паведамляецца, што цяпер у ведамстве распрацоўваюць ужо другі пакет мер па дадатковай падтрымцы бізнесу і прадпрыемстваў. Першы ужо быў зацверджаны кіраўніком дзяржавы. У спісе дапамогі ёсць і падатковыя, і банкаўскія паслабленні. Бліжэйшым часам новыя варыянты падтрымкі эканомікі пакажуць кіраўніку дзяржавы.

Раней Ермаловіч заяўляў, што рашэнні па падтрымцы галінаў, пацярпелых ад сёлетняга крызісу, будуць прымацца на працягу ўсяго года. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі