Мінфін ЗША пра санкцыі: Пуцін мае долю ў трэйдары Gunvor

Нагадаем, у папоўнены "чорны спіс" сёння патрапілі бізнесмены Юрый Кавальчук, Генадзь Цімчанка, Аркадзь і Барыс Ратенбергі. "Дадзеныя асобы... дзейнічалі дзеля або ад асобы буйной дзяржаўнай афіцыйнай асобы, а таксама аказвалі ёй падтрымку" , — цытуе паведамленне Мінфіна ЗША РІА "Новости".



У прыватнасці адзначаецца, што Уладзімір Пуцін мае долю ў трэйдары Gunvor, 44% акцый якога належаць Цімчанку. У сваю чаргу Gunvor адказаў на дадзеную заяву Мінфіна ЗША: "Пуцін не валодае доляй у кампаніі і не з'яўляецца яе бенефіцыярам". Больш падрабязна пра Gunvor Group гл. тут

Што да Аркадзя і Барыса Ратэнбергаў, дык яны "зарабілі мільярды долараў на кантрактах для "Газпрама" і зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы, якія заключылі дзякуючы Пуціну. З гэтых кантрактаў яны атрымалі каля 7 мільярдаў долараў".



Што да Юрыя Кавальчука, дык ён з'яўляецца "персанальным банкірам" для буйных расійскіх чыноўнікаў, уключаючы кіраўніка расійскай дзяржавы. Паведамляецца, што банк "Расія", у якім у Кавальчука 30,3%, абслугоўвае вышэйшых афіцыйных асобаў.

Абама: ЗША могуць увесці санкцыі супраць ключавых сектараў эканомікі Расіі
 

Расія агучыла "чорны спіс" з афіцыйных асобаў ЗША
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі