Мінімальны заробак за жнівень у Беларусі індэксуецца на 5,4%

Мінімальны заробак за жнівень у Беларусі індэксуецца на 5,4%

Памер месячнага мінімальнага заробку за жнівень у Беларусі індэксуецца на 5,4%. Дакладна такая ж індэксацыя была і ў папярэднім месяцы. Гэта абумоўлена тым, што індэкс спажывецкіх цэн за жнівень 2016-га не перавысіў пяціадсоткавы парог да месяца яе папярэдняй індэксацыі — чэрвеня бягучага года. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Адзначаецца, што беларускі ўрад устанавіў з 1 студзеня 2016 года месячны мінімальны заробак у памеры 2 млн 300 тысяч рублёў. У жніўні яго памер з улікам індэксацыі склаў 239,48 дэнамінаваных рублёў.

У Беларусі ўпершыню за апошнія сем гадоў зафіксавалі дэфляцыю

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі