Мінінфарм патрабуе звесткі пра ўладальнікаў незалежных сайтаў

Некалькі інтэрнэт-рэсурсаў, якія працуюць у беларускай інфармацыйнай прасторы, але зарэгістраваныя ў замежнай даменнай зоне, атрымалі аднолькавыя паводле зместа папярэджанні ад беларускага Міністэрства інфармацыі.

Іх папярэдзілі “за распаўсюд непраўдзівай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам”, але пры гэтым чыноўнікі не ўдакладнілі, якая менавіта інфармацыя з’яўляецца “непраўдзівай”.

Таксама Мінінфарм нагадаў пра магчымасць абмежаванне доступа да інтэрнэт-русурса, які атрымаў два пісьмовыя папярэджанні цягам года.

Таксама ведамства прапаноўвае падаць звесткі пра ўладальнікаў рэсурсаў, пішуць naviny.by

Папярэджанні, у прыватнасці, атрымалі сайты радыё “Рацыя” і грамадскага аб’яднання “Свабодны рэгіён”.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі