Мінінфарм зачыніў або прыпыніў працу 26 сайтаў
Пра гэта паведаміла міністр інфармацыі Лілія Ананіч.
26 інтэрнэт-сайтаў былі зачыненыя або часова спыненыя ад пачатку года. Такую лічбу назвала журналістам міністр інфармацыі Лілія Ананіч, перадае БЕЛТА.
Яна нагадала, што абноўлены Закон аб сродках масавай інфармацыі, які дзейнічае з 1 студзеня 2015 года, увёў адказнасць інтэрнэт-рэсурсаў за распаўсюджваную інфармацыю.
Нагодай для закрыцця сайтаў, кажа Ананіч, былі выяўленыя факты інфармацыі пра наркотыкі, неналежную рэкламу лекавых сродкаў, ужыванне ненарматыўнай лексікі. "Інтэрнэт-прастора сёння прыслухоўваецца да патрабаванняў заканадаўства, але рана казаць пра тое, што закон аб СМІ ў поўным аб'ёме ўсімі рэсурсамі выконваецца", — заявіла чыноўніца.
Тое, што кожнае рашэнне Мінінфарму актыўна абмяркоўваецца на форумах і ў сацыяльных сетках, на думку Ананіч, сведчыць, што грамадства неабыякавае да наяўных працэсаў.
Першы пайшоў: Мінінфармацыі абмежавала доступ да сайта kyky.org
Фота: ctv.by