Мінінфармацыі Беларусі абмежавала доступ да пяці сайтаў
Гэта зроблена за парушэнне заканадаўства аб рэкламе.
Міністэрства інфармацыі за парушэнне заканадаўства аб рэкламе абмежавала доступ да пяці сайтаў — www.bizator.by, www.ekomok.by, www.ilotok.by, www.localmart.by, www.slanet.by. Гэтыя захады былі прынятыя па просьбе Міністэрства гандлю. Чыноўнікі выявілі, што названыя сайты рэгулярна размяшчалі неналежную рэкламу лекавых сродкаў.
Паведамляецца, што распаўсюд такой інфармацыі забаронены ў адпаведнасці з артыкулам 38 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".
Нагадаем, што нядаўна Мінінфармацыі абмежавала доступ да сайта kyky.org.