Міністэрства аховы здароўя забрала ў "Экамедсэрвіса" ліцэнзію
На аказанне анестэзіёлага-рэанімацыйнай дапамогі.
Прычынай гэтага стала смерць 23-гадовай жыхаркі Гродна Юліі Кубаравай, якая памерла пасля правядзення пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў камерцыйным медцэнтры "Экамедсэрвіс". Міністэрства аховы здароўя прызнала, што арганізацыя аказання медычнай дапамогі ў цэнтры не адпавядала нарматыўным дакументам, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, сёння Аляксандр Лукашэнка даручыў звольніць усіх вінаватых у смерці пацыенткі ў медычным цэнтры і прыняць цвёрдыя меры пакарання.
Пазней стала вядома, што па справе аб смерці пацыенткі "Экамедсэрвіса" затрыманыя тры чалавекі: урач-анестэзіёлаг і дзве медсястры. Таксама збіраліся затрымаць дырэктара медцэнтра.