Міністр фінансаў паведаміў, калі ў 2019 годзе павысяцца заробкі бюджэтнікаў

Міністр фінансаў паведаміў, калі ў 2019 годзе павысяцца заробкі бюджэтнікаў

Міністр фінансаў Максім Ермаловіч паведаміў, калі ў 2019 годзе павысяцца заробкі бюджэтнікаў. Плануецца гэта зрабіць у два этапы — у траўні і верасні. У першым выпадку павышэнне адбудзецца "у межах сродкаў, прадугледжаных у бюджэце". А вось да восені ўраду давядзецца знайсці каля 200 мільёнаў рублёў дадатковых сродкаў, інфармуе БЕЛТА.

Ермаловіч прызнаў, што задачу забеспячэння ўзроўню аплаты працы ў бюджэтным сектары на ўзроўні не ніжэй за 80% ад сярэдняй зарплаты па Беларусі не ўдалося выканаць ні ў мінулым годзе, ні ў студзені 2019-га. Па словах міністра фінансаў, яе павінны вырашыць у бягучым годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі