Міністр інфармацыі пагражае СМІ папярэджаннямі за недакладную інфармацыю

Міністр інфармацыі пагражае СМІ папярэджаннямі за недакладную інфармацыю

Прынцыпы дакладнасці і аб'ектыўнасці інфармацыі павінны быць абавязковымі ў працы СМІ. З такой заявай міністр інфармацыі Лілія Ананіч выступіла ў тэлепраграме "Клуб рэдактараў" 7 лютага на канале "Беларусь 1". Яна таксама паведаміла, што за недакладную інфармацыю Мінінфармацыі будзе выносіць папярэджанне СМІ.

Нагадаем, што беларускае заканадаўства дазваляе пасля двух папярэджанняў зачыняць газету праз суд.

Абурэнне чыноўніцы выклікала сітуацыя з віцэ-прэм'ерам Наталляй Качанавай. На мінулым тыдні многія СМІ тыражавалі выказванні намесніцы прэм'ера наконт таго, што маладыя спецыялісты павінны жыць на невялікі заробак.

Віцэ-прэм'ер Качанава лічыць нармальным заробак трэнера ў 1,3 млн

Малады трэнер пра словы Качанавай: Многія абураныя. Пажыла б яна сама так!

"Інтэрнэт, які прэтэндуе на ролю сродку масавай інфармацыі, спарадзіў пэўную з'яву: выхопліваць з кантэксту слова і падаваць яго ў тым соўсе, як прадпісана рэдакцыйным заданнем. Безумоўна, удумлівае чытанне ўсяго сказанага павінна быць галоўным пры асвятленні тых ці іншых падзеяў. Але калі журналіст, як з куста, слаба разбіраецца ў праблемах той ці іншай галіны, спрабуе кідкім загалоўкам прыцягнуць увагу чытача — атрымліваецца касая і крывая журналістыка. Гэта не журналістыка, гэта не прафесійная праца, і гэта дэструктыўна", — паведаміла Ананіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі