Мінпрацы патлумачыла, чаму мінімальны заробак за люты не індэксуецца
Як і грашовыя прыбыткі насельніцтва Беларусі.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі праінфармавала, што мінімальны заробак за люты 2015-га не індэксуюцца. Гэта тлумачыцца тым, што ў гэтым месяцы індэкс спажывецкіх коштаў не перавысіў 5%-ы парог да студзеня бягучага года. Як вядома, ад 1 студзеня 2015 года месячны мінімальны заробак складае 2 млн 100 тысяч рублёў.
Як інфармуе БЕЛТА, у лютым не індэксуюцца таксама і грашовыя прыбыткі насельніцтва. Адзначаецца, што індэксацыя заробкаў, дзяржаўных стыпендый навучэнцаў, стыпендый работнікам, накіраваных на павышэнне кваліфікацыі ці на перападрыхтоўку, якія атрымліваюцца з бюджэтных крыніц, за люты зроблена ў выглядзе аднаразовага перагляду іх памераў.
А вось заробкі дзяржаўных службоўцаў, грашовае забеспячэнне вайскоўцаў, курсантаў і сувораўцаў індэксуюцца на 6,6%, паколькі індэкс спажывецкіх коштаў перавысіў 5%-ы парог да месяца іх аднаразовага перагляду, а гэта верасень 2014 года. Больш падрабязна пра гэта гл. тут.
Фота: Fotolia