Мінпрацы: разавыя выплаты ветэранам да 9 траўня будуць
На 1 красавіка ў Беларусі пражывала 3337 ветэранаў ВАВ / з архіва БЕЛТА
Разавыя выплаты ветэранам да 9 траўня ў гэтым годзе ўсё-такі будуць. Гэта пацвердзіў парталу TUT.BY першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.
"Разавыя выплаты будуць ва ўстаноўленым парадку і ў адпаведныя тэрміны", — сказаў Лабовіч. Пры гэтым грошы, па яго словах, будуць выплачаныя да 9 мая. Але на пытанне аб памеры выплат чыноўнік адказваць адмовіўся.
Нагадаем, раней на гэтым тыдні прадстаўнік гэтага ж міністэрства на прэс-канферэнцыі, прысвечанай святу, казала, што "выплат, прымеркаваных да 9 траўня, у гэтым годзе не прадугледжана".
Грамадскія актывісты адрэагавалі на гэта ідэяй сабраць грошы для ветэранаў самастойна. Напярэдадні гэтую ініцыятыву пракаментаваў Аляксандр Лукашэнка.
"Не трэба збіраць грошы нашым ветэранам. Ад іх яны грошы не возьмуць: гэта крывавыя грошы. Гэтыя людзі, якія ходзяць са сцягамі, здраднікі і калабаранты, для іх не сябры і не памочнікі", — сказаў ён. І дадаў, што выплаты ветэранам ўсё-такі будуць.
"І гэта няпраўда, што мы іх разава не падтрымаем: у нас тры выплаты штомесяц і разавыя ёсць выплаты. І мы вылучылі немалыя сродкі, каб падтрымаць удзельнікаў вайны, блакаднікаў Ленінграда, працаўнікоў тылу і іншых — каля 65 мільёнаў рублёў выдзелена", — сказаў Лукашэнка.
Па яго словах, усе выплаты будуць зроблены "прама да Дня Перамогі". І нават калі хтосьці не паспее атрымаць грошы непасрэдна да свята, кіраўнік дзяржавы паабяцаў, што "кампенсуе 10-11-га чысла".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.