Мінпрам паведаміў, на якіх прадпрыемствах сярэдні заробак — больш за 1000 рублёў
Работнікі некаторых прадпрыемстваў ужо атрымліваюць у сярэднім заробкі большыя за 1000 рублёў, піша tut.by са спасылкай на Міністэрства прамысловасці.
"За студзень-красавік гэтага года сярэдняя заработная плата на асобных прадпрыемствах, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства прамысловасці, перавысіла мяжу ў 1000 рублёў. Сярод іх — СП ЗАТ "Юнісон", ААТ "Амкадор", ААТ "БелАЗ" ды іншыя", — паведамілі ў Мінпраме.
Вярнуць заробак на ўзровень 500 долараў (1000 рублёў) у лістападзе 2016 года загадаў Аляксандр Лукашэнка. Сёлета ў красавіку ён паведаміў, што 1000 рублёў — гэта мінімум, які дзяржава павінна дапмагчы зарабіць работнікам.
Гендырэктар Мінскага трактарнага завода Фёдар Дамаценка раней распавядаў, што сярэдні заробак на гэтым прадпрыемстве перавышае 1000 рублёў.