Мінск чакае чарговае ўшчыльненне

"Вядома, я разумею, што людзі не хочуць ушчыльняць тэрыторыю. Але трэба ж разумець, што і іншым неабходна будаваць жыллё. І гэта нядорага, калі не даводзіцца інфраструктуру кудысьці цягнуць. Землі сяльгаспрызначэння — гэта як выключэнне, іх нельга выкарыстоўваць. Лес таксама можна секчы толькі для прамысловых патрэбаў. Таму мы нікуды не падзенемся, трэба дзесьці ўшчыльняцца, — цытуе кіраўніка дзяржавы TUT.BY. — Але, вядома, не праз меру. Як бы там ні было, але зямлі ў Беларусі для будаўніцтва хапае. Таму тут трэба больш акуратна дзейнічаць".

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, у Мінску варта праводзіць узважаную горадабудаўнічую палітыку, выкарыстоўваць для забудовы пустуючыя тэрыторыі. Але разам з тым і не дапушчаць празмернага ўшчыльнення. Кіраўнік дзяржавы мае намер у хуткім часе асабіста азнаёміцца з сітуацыяй, якая складаецца ў межах МКАД вакол пустуючых участкаў.

"У нас вельмі шмат пустуючых жмуткоў на паўгектара, гектар, а можа быць, і два, дзе можна ў тым ліку пабудаваць і жыллё", — дадае Аляксандр Лукашэнка.

Фота: realt.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі