Мінск і Ерэван стануць гарадамі-пабрацімамі

Ерэван / Еўрарадыё
Ерэван / Еўрарадыё

Мінск і Ерэван стануць гарадамі-пабрацімамі. Пагадненне будзе падпісанае падчас наведвання Мінска мэрам Ерэвана, паведамляе інфармагенцтва БелТА.

11 чэрвеня Беларусь і Арменія адзначаюць 30-гадовы юбілей устанаўлення дыпламатычных адносін. Да гэтай падзеі і прымеркаванае з'яўленне новага пабраціма ў Мінска.

Першы горад-пабрацім з'явіўся ў сталіцы Беларусі яшчэ ў 1966 годзе. Ім стаў брытанскі Нотынгем. З таго часу Мінск абзавёўся прыблізна дваццаццю пабрацімамі, сярод якіх постсавецкія Душанбэ (Таджыкістан), Кішынёў (Малдова), Бішкек (Кыргызстан), Тбілісі (Грузія).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі