Мінск наведае намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі

Мінск наведае намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі

У аўторак, 18 кастрычніка, Мінск наведае намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк. Запланаваныя сустрэчы як з афіцыйнымі асобамі, так і з прадстаўнікамі апазіцыі, грамадзянскай супольнасці, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу пасольства Злучаных Штатаў Амерыкі.

Гэта першы візіт дэлегацыі Дзярждэпартамента ЗША ў Мінск пасля парламенцкіх выбараў, якія прайшлі ў нашай краіне 11 верасня. Вядома, што Брынк наведвала Беларусь у траўні. Тады яна заявіла, што Злучаныя Штаты заклікаюць афіцыйны Мінск да паляпшэння сітуацыі ў сферы дэмакратыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі