Мінск наведалі турысты са 102 краін: больш за ўсё з Расіі, Брытаніі і Турцыі

На вуліцах Мінска сёлета можна было сустрэць турыстаў са 102 краін свету. Усяго нашу сталіцу за 9 месяцаў наведалі больш за 42 тысячы замежных гасцей.
Больш за палову з іх — расіяне. Далей у гэтым спісе ідуць грамадзяне Вялікабрытаніі (каля 4 тысяч чалавек) і Турцыі (каля 2,5 тысяч чалавек), перадае агенцтва “Мінск-навіны”.

У Галоўным статыстычным упраўленні Мінска адзначылі, што колькасць турыстаў з Турцыі і Нямеччыны скарацілася на траціну, затое да нас сталі часцей прыязджаць ізраільцяне, швейцарцы і літоўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі