Мінск не лічыць прынятыя ў Маскве рашэнні дакументамі АДКБ

Беларусь з павагай успрымае падпісаныя ў Маскве дзяржавамі АДКБ дакументы, аднак лічыць, што яны не маюць статусу і сілы рашэнняў АДКБ. Прынамсі, да таго часу, пакуль Беларусь не выкажа згоды з імі. Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Папова. Як інфармуе РІА "Новости", адпаведную ноту беларускі бок ужо накіраваў у сакратарыят арганізацыі і дзяржавам — чальцам АДКБ.

У расійскіім МЗС рашэнне Беларусі не ўдзельнічаць у саміце АДКБ у Маскве назвалі "выключна палітычным". Афіцыйная Масква лічыць, што прынятыя рашэнні ніяк не супярэчаць рэгламенту АДКБ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі