Мінск прапанаваў Баку запусціць авіярэйсы ў ЗША праз Беларусь
Мінск прапанаваў Баку запусціць авіярэйсы ў ЗША праз Беларусь. З такой прапановай выступіў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка. У складзе беларускай дэлегацыі ён знаходзіцца ў сталіцы Азербайджана і правёў перамовы з міністрам транспарту, сувязі і тэхналогій Рашадам Набіевым.
Аўраменка прапанаваў азербайджанскаму калегу прааналізаваць магчымасць запуску транскантынентальнага рэйса авіякампаніі AZAL з Баку ў Нью-Ёрк і назад з прамежкавым прыпынкам у сталіцы Беларусі. Ён лічыць, што гэтыя рэйсы могуць быць запатрабаваныя не толькі ў беларусаў, азербайджанцаў, але і ў грамадзян краін Балтыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.