Мінск правераць на гатоўнасць правесці чэмпіянат свету па хакею
У Мінск 4 сакавіка з афіцыйным візітам прыбывае сябра Савета Міжнароднай федэрацыі хакею і старшыня заявачнага камітэта Эрнэст Альянчыч. Ён мусіць ацаніць гатоўнасць беларускай сталіцы правесці чэмпіянат свету па хакею 2014 года. Альянчыч збіраецца вывучыць інфраструктуру Мінску, гатэлі, азнаёміцца з будаўніцтвам "Мінск-Арэны".
БЕЛТА нагадвае, што Беларусь з'яўляецца кандыдатам на правядзенне чэмпіянату свету разам з Чэхіяй, Латвіяй, Венгрыяй і Ўкраінай. Да вырашальнага галасавання на травеньскім кангрэсе федэрацыі засталося два месяцы.