Мінск стаў самым папулярным горадам СНД, дзе расіяне хочуць адзначыць Новы год

Зімовы Мінск. Фота: Interfax.by
Зімовы Мінск. Фота: Interfax.by

Мінск узначаліў топ-5 гарадоў СНД і блізкага замежжа, якія расіяне выбіраюць для адпачынку на Новы год. Такія звесткі апублікаваў сайт онлайн-браніравання Tvil.ru, што апрацоўвае больш за 2 млн пошукавых запытаў у месяц.

Рэйтынг складзены па дадзеных запытаў на браніраванне гатэляў, кватэр і дамоў з 30 снежня 2017 года па 8 студзеня 2018 года. У сталіцу Беларусі турысты плануюць прыехаць на Новы год у сярэднім на 3,5 дня. Пражыванне (зноў жа, у сярэднім) каштуе каля 40 еўра за суткі.

Таксама выявілася, што расіяне любяць наведваць рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы і актыўна адпачываюць на гарналыжных курортах у Лагойску і Сілічах.

У топ-5 у расіян трапілі таксама Баку (у сярэднім туды едуць на 4 дні, а за пражыванне плацяць 43 еўра за суткі), Алматы (6 дзён, 46 еўра), Тбілісі (3,5 дня, 37 еўра) і Ерэван (3 дня, 29 еўра за суткі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі