"Мінск" выйшаў у плэй-оф Лігі Еўропы! (відэа)

Нагадаем, тыдзень таму ў Гродне "Мінск" прайграў "Сэнт-Джонстану" — 0:1.

У гасцях каманда Вадзіма Скрыпчанкі здолела выйграць у асноўны час з такім жа лікам — 1:0. Гол на 75-й хвіліне забіў 24-гадовы сербскі легіянер Мілаш Рніч. У дадатковы час забітых мячоў не было.

Усё вырашылі пенальці, якія больш дакладна прабілі мінчукі. Васілюк забівае, а Макей — не, Бушма парыраваў! Разін забівае, а Крэг б'е міма! Свярчынскі — 3:0, але Фэлан прабівае Бушму — 3:1. Не забівае Кібук (брамнік адбіў), а Эдвардс не прамахнуўся — 3:2. Не забіў Казека (брамнік зноў адбіў), але не забіў і Маклін (Бушма адбіў!) — 3:2! Перамога!

 

"Мінск" гуляў у наступным складзе: Бушма, Свярчынскі, Сасноўскі (капітан), Рніч, Букаткін (Казека, 77), Гарбушын (Разін, 54), Бягуноў, Васілюк, Маеўскі (Макась, 72), Кібук. На 120-й хвіліне пасля 2-х жоўтых картак быў выдалены з поля Сасноўскі.

У пятніцу пройдзе лёсаванне раўнда плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы і стане вядомы наступны сапернік "Мінска".
 

На здымку галоўны трэнер "Мінска" Вадзім Скрыпчанка і галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка. Фота — pressball.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі