Мінскае “Дынама” мінімальна перамагло аднаклубнікаў з Брэста
Мінскае “Дынама” мінімальна перамагло аднаклубнікаў з Брэста. Матч 8-га тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі прайшоў 14 траўня на сталічным стадыёне “Трактар”. Ужо на 11-й хвіліне форвард мінчан Антон Сарока адкрыў лік — і гэты гол стаў пераможным. Брэстаўчане не змаглі паразіць браму сапернікаў, але і сталічны клуб не забіў іншых галоў. Вынік 1:0.
Варта адзначыць, што Сарока і ў мінулым туры выручыў сваю каманду і прынёс ёй гол у гульні з “Мінскам”. Тады сустрэча скончылася з лікам 2:0 на карысць “Дынама”.
Сёння ў рамках 8-га тура таксама гуляюць “Слуцк” і БАТЭ, “Віцебск” і “Мінск”.
У панядзелак, 15 траўня, пройдуць наступныя матчы: “Нафтан” — “Гарадзея”, “Дняпро” — “Гомель”, “Тарпеда-БелАЗ” — “Нёман”, “Іслач” — “Шахцёр”.
Скончыцца тур 16 траўня матчам “Крумкачы” — “Славія”.