Мінскае “Дынама” не змагло выйграць у “Славіі” — 0:0

Мінскае “Дынама” не змагло выйграць у “Славіі” — 0:0

Мінскае “Дынама” не здолела выйграць у “Славіі” і скончыла матч з сухой нічыёй — 0:0. Такім стаў вынік гульні ў рамках 26 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

Дынамаўцы былі на першым месцы і мусілі толькі выйграваць, каб захаваць лідарства, але іх сапернікі таксама не маюць права на пройгрыш — усяго ў двух ачках ад іх у турнірнай табліцы стаіць “Іслач”, якая займае перадапошняе месца. Сёння “ваўкі” выйгралі ў “Слуцка” з лікам 2:1. Калі яна ссуне “Славію”, то мазыране вылятаюць у першую лігу. У выніку госці ўтрымалі сваю браму “сухой” і падзялілі з мінчанамі ачкі.

Сёння таксама гуляе “Шахцёр” і “Віцебск”. У выпадку перамогі гарнякі вернуцца на першае месца. Заўтра, 23 кастрычніка, БАТЭ сустрэнецца ў “Дняпром”. Калі барысаўчане здолеюць выйграць, яны адразу ссунуць “Дынама” і зоймуць як мінімум другое месца ў турнірнай табліцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі