Мінскае "Дынама" ў Швейцарыі разграміла "Базэль"

Хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі ў 2-м туры міжнароднага турніра, які праходзіць у Швейцарыі, "Базэль" — 4:1 (1:0, 2:1, 1:0). Шайбы ў дынамаўцаў закінулі Развадоўскі, Рычы і Хювенэн. Нагадаем, у першым туры "Дынама" прайграла "Сервету" — 3:4. Таму беларуская каманда заняла ў групе толькі другое месца, на першым — "Сервет", які перайграў таксама і "Базэль".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі