Мінскае "Дынама" выйграла ў "Амура" за тры секунды да канца авертайму (відэа)
18 верасня хакеісты мінскага "Дынама" прымалі на сваёй пляцоўцы хабараўскі "Амур", які займае апошнюю пазіцыю ва Усходняй канферэнцыі КХЛ.
Гульня ў асноўны час пераможцу не вызначыла (0:0), таму быў прызначаны авертайм. Там таксама доўга нікому не ўдавалася адкрыць лік. І толькі за тры секунды да фінальнай сірэны Марк-Андрэ Граньяні закінуў шайбу, якая вывела "зуброў" наперад.
Гэта другая запар перамога дынамаўцаў: перад гэтым яны выйгралі ў магнітагорскага "Металурга" — 3:2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.