Мінская моладзь здзівіла незвычайнымі паводзінамі! (Фотарэпартаж)
Некаторыя мінакі ў адказ нецэнзурна лаяліся, некаторыя пужаліся, але ў асноўным усе дзякавалі за добры настрой.
Ужо ў пяты раз моладзь сабралася разам, каб падняць настрой мінакам. Чарговыя бясплатныя абдымкі прайшлі бліжэй да вечара ў пятніцу.
На гэты раз недалёка ад гарадской ратушы сабралася каля 100 чалавек, якія арганізаваліся праз групу “Ўкантакце”. Перад тым, як пайсці ўсіх абдымаць, арганізатары абвясцілі правілы акцыі, патлумачылі, што рабіць ў выпадках негатыўнай рэакцыі мінчукоў ці пры сустрэчы з міліцыяй.
Людзі рэагавалі па рознаму. Некалькі разоў на удзельнікаў флэш-мобу нецэнзурна лаяліся, некалькі разоў іх пужаліся, але ў асноўным сустрэчныя ўсё ж такі ўсміхаліся і дзякавалі за добры настрой.
На гэты раз удзельнікі выбралі для абдымання раён Няміга-Кастрычніцкая, і на працягу ледзь не дзвюх гадзін нават на самай маленькай вуліцы было цяжка застацца без абдымкі "за так". Напрыканцы акцыі флэшмоберы зноў сабраліся ўсе разам, каб пажадаць аўтамабілістам добрага настрою. Кіроўцы рэагавалі вельмі пазітыўна, усміхаліся і сігналілі ўдзельнікам.