Мінскі інжынер атрымае 40 тысяч кампенсацыі за 3 гады ў СІЗА

Мінскі інжынер атрымае 40 тысяч кампенсацыі за 3 гады ў СІЗА

Мінскі інжынер Андрэй Галавач атрымае 40 тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды (у іску было заяўлена 50 тысяч) за 3 гады ў СІЗА па крымінальнай справе, па якой яго апраўдалі. Такое рашэнне прыняў суд Маскоўскага раёна сталіцы. Грошы на кампенсацыю Міністэрства фінансаў выдзеліць з бюджэту, паведамляе TUT.by.

Галавач — інжынер МЗКЦ. Яго абвінавачвалі ў атрыманні хабараў у асабліва буйным памеры, але віны ён не прызнаваў. У пачатку 2018 года суд Фрунзенскага раёна Мінска Андрэя Галавача апраўдаў. У той жа дзень міліцыя (аператыўнікі ГУБАЗіК МУС) затрымала яго зноў. Высветлілася, што распачата новая крымінальная справа — і зноў пра хабары. Па ёй Галавача таксама апраўдалі, у ліпені 2019-га (відэа якраз таго часу). Па кампенсацыю мужчына пакуль не звяртаўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі