Мінскі прыпынак, прысвечаны дэсантнікам, аздобілі амерыканскімі салдатамі
"Дэсантніцкі" прыпынак грамадскага транспарту ў Мінску трапіў у скандал.
Як распавядала Еўрарадыё, прыпынак незвычайнага дызайну з'явіўся днямі на вуліцы Мазурава ў мінскім мікрараёне Сухарава. Навес упрыгожаны фігурай самалёта, а на самім прыпынку вісіць шыльдачка з цытатай генерала Васіля Маргелава, заснавальніка дэсантных Паветрана-дэсантных войскаў (ПДВ): "Той, хто носіць або насіў дэсантныя пагоны з блакітнымі эмблемамі, усё жыццё будзе з гонарам гаварыць словы: "Я — дэсантнік!".
Але карыстальнікі сацсетак звярнулі ўвагу, што фонам для малюнка шыльдачкі сталі фігуры амерыканскіх дэсантнікаў і амерыканскія верталёты.
Па сілуэце верталёта апазналі амерыканскі UH-1 Iroquois, больш вядомы як "Х'юі". Гэта адзін з самых масавых баявых верталётаў ЗША, які стаў сімвалам вайны ў В'етнаме. У мастацкім кіно класічнай стала сцэна з фільма Фрэнсіса Форда Копалы "Апакаліпсіс сёння", дзе паказаная атака гэтых верталётаў пад мелодыю Рыхарда Вагнера "Палёт валькірый".
У дэсантніках па элементах рыштунку і ўзбраення таксама апазналі амерыканскіх вайскоўцаў. Каскі з характэрнымі адагнутымі палямі насілі ў войску ЗША да 1985 года (на савецкіх касках такіх палёў не было). Адзін з байцоў на карцінцы носіць зброю, падобную да амерыканскага карабіна M1.
Як высветліў карыстальнік Твітара Glamour Gopnique, карцінку хутчэй за ўсё ўзялі з бясплатнага стоку малюнкаў.
не давайте ничего делать долбодятлам!
— Glamour Gopnique (@kazz_by) January 9, 2020
вот в Минске открыли "десантную" остановку на Мазурова. с американскими вертолётами (?!?!!?) и подозрительными десантниками в касках и с винтовками pic.twitter.com/lClgBYzt3A
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.