Мінскім педагогам павысяць даплату да акладаў

Памер штомесячных даплат да акладаў мінскіх педагогаў узрасце. Такія планы агучыў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык на сённяшняй калегіі. Паводле яго словаў, у 2015 годзе на павышэнне заробкаў педработнікаў вылучаць дадатковыя грашовыя сродкі ў памеры 30% фонду тарыфных акладаў. Летась на гэтыя мэты было накіравана 20% фонда.

У сістэме адукацыі сталіцы працуе каля 46,6 тысяч чалавек, з іх больш за 30 тысяч — педагогі. Сярэднямесячны заробак педработнікаў за снежань 2014 года склаў 6 мільёнаў 48 тысяч рублёў.

Паводле Міхаіла Мірончыка, невысокі заробак — сур’ёзны матыў для сыходу кадраў з адукацыі. Сярод захадаў, якія мінскія ўлады робяць для паляпшэння матэрыяльнага становішча педагогаў, — выплата фіксаванай штомесячнай даплаты ў памеры 520 тысяч, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі