Мінскім прадпрыемствам рэкамендавана тэрмінова абнавіць свае сайты
Тэрмінова абнавіць інфармацыю на сваіх сайтах рэкамендавана мінскім прадпрыемствам. Там абавязкова мусіць быць інфармацыя пра цэны на тавары і паслугі.
Як паведамляе тэлеканал СТВ, 20 вядучых прадпрыемстваў сталіцы ўзялі пад адмысловы кантроль гарадскія ўлады. Па-ранейшаму на першае месца ставіцца праблема разгрузкі складоў. Толькі за мінулы тыдзень са складоў прамысловых прадпрыемстваў Мінску было вывезена тавараў на суму 115 млрд рублёў.
Знойдзеныя новыя рынкі збыту для беларускіх машын, трактароў, лядоўняў, тавараў лёгкай прамысловасці. Чыноўнікі перакананыя, што прамысловыя гіганты мусяць абавязкова штурмаваць інтэрнэт.