Мінскія дынамаўцы ў гасцях перамаглі маскоўскіх — 2:1

Мінскія дынамаўцы ў гасцях перамаглі маскоўскіх — 2:1

У матчы рэгулярнага чэмпіяната КХЛ 6 кастрычніка ў Маскве мінскае "Дынама" святкавала перамогу над маскоўскім — 2:1 (0:0, 1:1, 1:0). 

Як распавядала Еўрарадыё, каб трапіць на гульню, "зубрам" давялося скарыстацца маскоўскім метрапалітэнам: клубны аўтобус захрас у маскоўскіх аўтамабільных заторах. 

Лік у сустрэчы адкрылі гаспадары: на 23-й хвіліне Дасцін Бойд забіў мінчукам шайбу. Аднак ужо на 28-й Яўген Кавыршын зраўняў лік. Гульня працягвалася на роўных. І толькі пад канец сустрэчы мінчука удалося вырвацца наперад: вырашайльную шайбу на 54-й хвіліне гульні забіў Арцём Волкаў

Дарэчы, папярэднюю сустрэчу з масквічамі мінскія дынамаўцы таксама выгралі — 5:1. 

У Заходняй канферэнцыі КХЛ "Дынама-Мінск" займаец цяпер дзявятае месца. Пасля 19 гульняў каманда мае 25 ачкоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі