Мінскія ўлады не дазволілі правесці антыкарупцыйны пікет

Мінгарвыканкам адмовіў "Праваму Альянсу" ў правядзенні 12 ліпеня на плошчы Бангалор пікета супраць карупцыі ў судовай сістэме Беларусі. Аб гэтым Еўрарадыё паведаміў лідэр арганізацыі Юрый Карэтнікаў. Карэтнікаў: "Мы падалі заяўку на правядзенне пікету супраць карупцыі, у прыватнасці, супраць карупцыі ў судовай сістэме. Таксама ні для каго не сакрэт, што нашыя суды цалкам залежныя ад дзяржавы і не выконваюць свае прамыя абавязкі — бараніць правы грамадзян... Аднак мы атрымалі адмову ў правядзенні пікету. Адмова матываваны тым, што ў той час там будзе праводзіцца масавае мерапрыемства. Аднак пра характар дадзенага мерапрыемства ў адказе не паведамляецца".

Па словах Юрыя Карэтнікава, сябры "Правага Альянсу" збіраюцца наведаць пляцоўку ў  заяўлены час, каб пераканацца ў абгрунтаванасці адказу чыноўнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі