"Мінсктранс" увёў на міжнародных рэйсах абмежаванне для ўладальнікаў віз D

Цэнтральны аўтавакзал ў Мінску​ / TUT.BY
Цэнтральны аўтавакзал ў Мінску​ / TUT.BY

"Мінсктранс" увёў абмежаванне на сваіх міжнародных рэйсах для ўладальнікаў нацыянальных віз тыпу D. Калі ў пасажыра ў пашпарце ўлепленая віза D, то квіток на рэйс яму прададуць толькі ў тым выпадку, калі візу выдала краіна ўезду, патлумачылі ў кампаніі. Пра гэта піша Office Life.

Гэта значыць, з літоўскай нацыянальнай візай з "Мінсктрансам" можна заехаць толькі ў Літву, з польскай — толькі ў Польшчу. Складаней за ўсё будзе пасажыру з нацыянальнай нямецкай візай. У кампаніі заявілі, што яму адмовяць у куплі квітка на рэйс Мінск-Мюнхен, бо аўтобус накіроўваецца ў Германію праз Польшчу. Такое правіла ў перавозчыка дзейнічае з 7 верасня.

Змены ў кампаніі называюць часовымі. Іх увядзенне тлумачаць складанасцямі пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы з краінамі Шэнгенскага пагаднення.

Пры гэтым у прыватных перавозчыкаў з Мінска такіх правілаў няма, піша рэсурс. Журналісты пагутарылі з прадстаўнікамі адной з кампаній. Там пацвердзілі, што без праблемаў давязуць да Вільні па нацыянальных візах Польшчы і іншых краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі