Мінспорту Беларусі вядзе кансультацыі па адмене віз грамадзянам Еўрасаюза

Мінспорту Беларусі вядзе кансультацыі з міністэрствамі замежных спраў і фінансаў па магчымай адмене віз для грамадзян Еўрасаюза. На думку намесніка міністра спорту і турызму Чэслава Шульгі, гэта дазволіць павысіць турыстычную прывабнасць нашай краіны, адзначае "Інтэрфакс". Чыноўнік адзначыў, што Мінспорту актыўна выступае за спрашчэнне візавых фармальнасцяў з Еўрасаюзам і развівае інфраструктуру і новыя турпрадукты ў Беларусі, вядзе рэгулярны маніторынг, на што грамадзяне ЕС хацелі б звярнуць увагу пры наведванні краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі