Мінюст Расіі атрымаў украінскі запыт на выдачу Надзеі Саўчанка
Міністэрства юстыцыі Расіі атрымала ад адпаведнага ўкраінскага ведамства запыт аб прадастаўленні дакументаў, неабходных для перадачы Надзеі Саўчанка, асуджанай у Расіі, ва Украіну. Афіцыйны Кіеў прапануе, каб Саўчанка далей адбывала пакаранне на радзіме, паведамляе "Інтэрфакс".
У Мінюсце Расіі кажуць, што тэрміны разгляду такіх запытаў паміж дзяржавамі — удзельніцамі Канвенцыі аб перадачы асуджаных асоб не рэгламентаваныя гэтай міжнароднай дамовай.
Расійскія чыноўнікі дадаюць, што пытанне пра перадачу Саўчанка пасля збору і праверкі ўсіх неабходных дакументаў, згодна з нормамі Канвенцыі, будзе вырашацца судом.